Главная/Новости/Студэнты УА«БДУІР» наведалі ААТ«Канструктарскае...

Студэнты УА«БДУІР» наведалі ААТ«Канструктарскае бюро « Дысплей”

  У рамках функцыянавання філіяла кафедраў УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» на базе ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей» быў праведзены выязны занятак для студэнтаў БДУІР. Навучэнцам была праведзена экскурсія па арганізацыі, прачытана лекцыя па сродках адлюстравання інфармацыі, прадэманстраваны праца інжынераў і перспектыўныя распрацоўкі, таксама  навучэнцы азнаёміліся з этапамі праектавання вырабаў і іх вытворчасці, з методыкамі правядзення выпрабаванняў гатовай прадукцыі. Падчас гэтага візіту студэнты змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, а таксама атрымаць інфармацыю аб працаўладкаванні.